Я ўжо служу

Мне гэта прапанаваў свой камандзір. Значыць, усё афіцыйна

Няма падстаў рабіць такую ​​выснову толькі з увагі на асобу чалавека, які зрабіў прапанову.

Ёсьць рэальны беларускі прыклад. Максім Зязюльчык служыў па кантракце ў 5-й асобнай брыгадзе спецыяльнага прызначэння. Паводле апублікаваных матэрыялаў ягонай украінскай судовай справы, пра набор у расейскую ПВК “Рэдут” ён даведаўся ад камандзіра сваёй часткі, пасьля чаго прыехаў у Расею і падпісаў кантракт з ПВК. Украінскі суд пасля асудзіў яго за наёмніцтва.

Пасля вяртання з палону Зязюльчыка затрымалі ў Беларусі. У 2025 годзе яго судзілі ў закрытым працэсе па артыкулах аб найманстве і здрадзе дзяржаве; падрабязнасці беларускай справы публічна вядомы не поўнасцю.

Кнопка не звязвае адразу: спачатку выберыце тып праблемы

Дзе атрымаць дапамогу

Гэта даведка, а не юрыдычная кваліфікацыя вашай справы. Для рашэнняў патрэбна кансультацыя юрыста.