--:--
наступная праверка --:--
Што дакладна вядома зараз
Толькі пацверджанае. Чуткі ідуць асобным блокам ніжэй, з пазнакай, што не падтвердзілася.
Хроніка
11.09, 21:10
Павесткі сталі выдаваць на працы праз кадравую службу — ёсць пацверджаныя выпадкі ў трох гарадах
12.09, 18:40
Без змен у правілах прызыву
Не падтвердзілася за суткі
«Павесткі разносяць уначы па кватэрах»: за суткі ні аднаго пацверджанага выпадку
Рэжым уключае рэдакцыя; звычайны першы экран схаваны
Апошнія артыкулы

Калі парушаюцца мае правы
Статус вайскоўца не азначае адсутнасці правоў. Закон № 100-З змяшчае асобныя нормы аб здароўі, зваротах ваеннаслужачых і абскарджанні дзеянняў службовых асоб.

Я знаходжуся ў Беларусі
Прапанова негалосна перадаваць інфармацыю КДБ, МУС ці іншаму органу — не тое ж самае, што афіцыйны допыт ці іншае працэсуальнае дзеянне. Закон Аб аператыўна-вышуковай дзейнасці прама прадугледжвае права грамадзяніна пагадзіцца на садзейнічанне органам або адмовіцца ад яго. Закон Аб органах дзяржбяспекі таксама кажа аб супрацоўніцтве з грамадзянамі з іх згоды. Калі адмовіцца без дадатковага рызыкі магчыма, не трэба падпісваць пагадненне і браць на сябе такія абавязацельствы. Калі ціснуць затрыманнем, крымінальнай справай, сваякамі або фізічнай бяспекай, універсальнай бяспечнай фразы няма: прыярытэт — выйсці з небяспечнай сітуацыі і як мага раней атрымаць індывідуальную юрыдычную дапамогу.

Калі кажуць: «Гэта загад - проста выконвай»
Сам факт загада мае вялікае значэнне: ваенная служба пабудавана на падпарадкаванні і выкананні службовых задач. Закон аб статусе ваеннаслужачых прама апісвае асаблівы характар службы і абавязкаў ваеннаслужачага. Дзеючыя агульнавоінскія статуты таксама рэгулююць адносіны начальніка і падпарадкаванага і выкананне загадаў.